Галоўная

«Таццяна Беланогая. Бард-спявачка. Нарадзілася ў Мінску. Аўтарка альбомаў “Дзвюхкроп’е” і “Ніткі”. Падарожжы, жыццёвыя і творчыя, Таццяны Беланогай пачаліся з маладзечанскай камуналкі, дзе поруч жылі песні Высоцкага і Башлачова. Па дарозе назапасіла ўласныя перажыванні і сабрала вершы сугучных ёй паэтаў: Яўгеніі Янішчыц, Іосіфа Бродскага, Чэслава Мілаша і сястры, Марыі Беланогай. А яшчэ ездзіць з выступамі па Беларусі, Польшчы і Нямеччыне. Так і блукае Беланогая паміж паэтычнымі пунктамі А, Б і В, расказвае пра нябачныя сувязі паміж людзьмі ў сям’і, краіне, свеце.» budzma.by